Беларускі Нацыянальны Народны Спартыўны Рух — БННСР

Давайце гуляць разам!

BNNSR

about-1
Спорт, як гульня !
Чаму спорт трэба разглядаць як гульню?
Спорт павінен дастаўляць задавальненне, а не станавіцца дурным саперніцтвам дзеля недасягальнага выніку.
Гісторыя сведчыць, што яшчэ ў часы каменнага веку праводзіліся спаборніцтвы ў бегу, скачках праз равы, кіданні камянёў, бумерангаў, стрэл і дзід. Пра гэта расказваюць наскальныя малюнкі і знаходкі археолагаў. У многіх народаў свету ў вельмі даўнія часы ўжо былі гульні і забавы са спаборніцкім элементам.
У якасці метафары, спорт можна ўявіць як бесперапынны паядынак з Сусветам, з самім сабой і абмежаваннямі, якімі чалавека надзяліў свет. Як спробу палёту без крылаў, скачка вышэй галавы. Спартсмен, перамагаючы абставіны, сапернікаў і самога сябе, паказвае людзям, што "немагчымае магчыма" і разам з кожнай перамогай асобнага спартсмена, крыху мацней становіцца ўсё чалавецтва.

Беларускія спартыўныя гульні і забавы

Гульнёй, больш за ўсё падобнай на спорт, быў, пэўна «Гусік», ці «Мяцёлкі». Шукалася круглая ледзяная ці добра ўтаптаная снежная пляцоўка дыяметрам метраў 10—15. Па перыметры кола станавіліся гульцы. Кожны выкопваў на сваім месцы ямку. Усе ўдзельнікі мелі па аднаму ці па два прадмета — «гусікаў». Гэта магла быць шышка, кавалак ільду, адрэзак палачкі, галінка ці нешта падобнае. Меліся і «клюшкі» — кійкі з раздвоеным канцом. Першы гулец станавіўся па цэнтры пляцоўкі, кідаў свайго «гусіка» на лёд і рабіў тры ўдары «клюшкай». Пачынаўся першы раунд. Усе ўдзельнікі імкнуліся загнаць «гусіка» ў сваю ямку. Пасля ўсё паўтаралася па чарзе. Перамагаў той, у чыёй ямцы было больш «гусікаў» напрыканцы гульні. У «Мяцёлкі» гралі па тых жа правілах з тым адрозненнем, што замест клюшак выкарыстоўвалі мётлы.
Беларускія народныя гульні ў коле часу

Зімовыя народныя гульні- вялікі пласт культуры. Яны захавалі шмат архаічнага сэнсу, гісторыю ўзаемаадносін паміж беларусамі мінулых стагоддзяў. Умоўна кажучы, зімовыя гульні можна падзяліць на дзве вялікіх групы: абрадавыя, звязаныя перш за ўсё з Калядамі, і пазаабрадавыя, больш падобныя да спартыўных.
Цэлая сукупнасць гульняў была звязаная са сняжкамі і таксама мела свае правілы і рэгламент. Напрыклад, «Верабейкі». Расчышчалася некалькі пляцовак прыкладна 2х2 метра. На іх у адвольным парадку раскладаліся невялікія мішэні — зноў шышкі, палачкі і г. д. Іх і называлі «верабейкамі». З адлегласці дзесяць крокаў трэба было сняжкамі збіць усіх «верабеек». Перамагаў той, хто першы закрываў усе мішэні. Гралі ў гэту гульню і камандамі.
Яшчэ адна, больш складаная, гульня са сняжкамі — «Карона». Спачатку ляпілі «снежную бабу». Галаву ёй пакрывалі «каронай» — невялікай мішэнню. За дзесяць крокаў у некалькіх месцах нарыхтоўвалі сняжкі. Першы чалавек кідаў у «карону» сняжок і бег да іншай пляцоўкі. За момант, пакуль першы гулец бяжыць, другі павінен быў паспець схапіць сняжок і таксама кінуць у «карону». Калі ўдзельнік не паспяваў, то пазбаўляўся кідка ў наступным раўндзе. Перамагаў той, хто першым збіваў «карону». Па колькасці і тэмпу бегатні гульня вельмі падобная да бейсбола.
BNNSR

БННСР

Дзічячыя Гульні
Гульня – гэта спорт і магчэмасць вучць новыя беларускія словы у форме актыўнай дзейнасці дзяцей. Існуе вялікае мноства беларускіх народных дзіцячых гульняў, як напрыклад: «У мядзведзя на бару» .Сярод удзельнiкаў выбiраецца «мядзведзь». Астатнiя дзецi iмiтуюць збiранне грыбоў i ягад, спяваюць песню: «У мядзведзя на бару грыбы, ягады бяру. Мядзведзь рычыць, на нас глядзiць». «Мядзведзь» бегае за дзецьмi, пакуль усiх не пераловiць. Першы схоплены становiцца «мядзведзем». Гульня працягваецца спачатку.
Беларускія народныя гульні багаты уздзеянняў на арганізм дзяцей, фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі: ўдасканальваюць навыкі бегу, хадзьбы па крузе, скачкі, практыкуюць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі; развіваюць спрыт, хуткасць, настойлівасць; выхоўваюць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццё калектывізму і узаемадапамогі.
Беларускі Нацыянальны Народны Спартыўны Рух
 
Народныя і спартэўныя гульні ў комплексе з іншымі Рухамі з’яўляюцца асновай для фарміравання ў нас неабходных фізічных якасцей і навыкаў, выхавання нацыянальнай самасвядомасці і цікавасці да гісторыі і культуры свайго народа. Беларускія народныя гульні садзейнічаюць працэсу разумення і авалодвання беларускай мовай, выкарыстанню трапных выразаў у паўсядзённым жыцці. Таму, давайце гуляць разам!