Заяўка на Пашпарт Беларуса/Беларускі

ПАДАЦЬ

19 сьнежня 1919 года Радаю БНР быў прыняты і Закон аб грамадзянстве Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле закону, беларускім грамадзянінам лічылася кожная асоба, якая да 1914 года была прыпісана да тэрыторыі Беларусі і карысталася правам расейскага падданства. Грамадзяне гэтай катэгорыі залічваліся ў беларускае грамадзянства аўтаматычна і павінны былі неадкладна атрымаць нацыянальныя пашпарты, але гэтага не адбылося.
Запрашаем УСІХ, хто ацэньвае сваю генетычную, гістарычную, радаводную, культурную самаідэнтыфікацыю ў якасці літвіна-беларуса стаць касмапалітам і далучыцца ў наш рух "Беларускі нацыянальны народны грамадзянскі Рух" з мэтай атрымання Пашпарта Беларуса - грамадзяніна беларускага свету ў якасці сімвалічнага дакумента, які будзе выдавацца афіцыйна зарэгістраванай грамадскай арганізацыяй, створанай беларусамі для беларусаў.

Заяўка на Пашпарт

Ваша поўнае імя, імя па бацьку, якое вы хочаце сабе ўзяць можа быць, як сапраўдным , так і па Прозвішчы вашых продкаў па матчынай або бацькоўскай лініі да 7 калена.
Ваша месца нараджэнне можа быць запісана, як па месцы вашага нараджэння, так і па месцы нараджэння на Зямлі вашых продкаў па матчынай або бацькоўскай лініі да 7 калена.
Атрыманне пашпарта будзе пазначана датай падачы заяўкі. Першыя 100 заяўнікаў атрымаюць свой Пашпарт Беларуса ў залатой рамцы, наступныя 1000 заяўнікаў - у сярэбранай рамцы, а пазнейшыя 10 000 000 - у бронзавай. Пашпарт Беларуса будзе мець чырвоны арнамент, змяшчаць вадзяныя знакі і штрых код для ідэнтыфікацыі.
Разглядаем варыянт выкарыстання Пячаткі БНР для зацвярджэння ўзору Пашпарта Беларуса і іншыя прапановы па ягоным знешнім выглядзе.

Пашпарт Беларуса старога абразца

BNNR
Беларускі Нацыянальны Народны Грамадзянскі Рух
 

Беларускі Нацыянальны Народны Грамадзянскі Рух запрашае сваіх суайчыннікаў да адкрытага і актыўнага ўдзелу у гэтым накірунку праз стварэнне новых супольнасцей Беларусаў ва ўсім свеце. Нашы магчымасці не абмежаваны межамі і тэрыторыяй адной дзяржавы!