Беларускі Нацыянальны Народны Фальклорны Рух — БННФР
Беларускі фальклор - гэта народныя веды, народная мудрасць і творчасць
Беларускі фальклор - гэта і сукупнасць розных відаў народнага мастацтва беларусаў, такіх як вусна-паэтычная творчасць, народная музыка, танцы, разнастайныя віды прыкладнога мастацтва, народны тэатр, сістэма поглядаў на навакольны свет, традыцыйная духоўная культура ў цэлым у шматлікіх яе выяўленнях.
Беларускі народны фальклор знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад міфалогіі, абраднасці, мовы ў асяроддзі сваіх стваральнікаў і іх светапоглядзе ў сацыяльных стасунках.
Нацыянальны Фальклор — мастацкі летапіс народа, захавальнік працоўнага вопыту, узбуджальнік творчай энергіі, новых ідэй, маральна-этычных норм, якія рэгулявалі адносіны людзей у грамадстве і ў сям’і.
Па матэрыялу беларускай Вікіпедыі
BNNFR

Галоўная асаблівасць Беларускага Нацыянальнага Народнага фальклору

Перадача і захаванне фальклорных тэкстаў магчымыя толькі пры непасрэднай камунікацыі людзей. Захоўваць і перадаваць тэкст без яго перыядычнага ўзнаўлення нельга. Жанравая сістэма фальклору абумоўлена структурамі міфалагічнага мышлення, сітуацыяй рэлігійнага абраду ці рытуалізаванага быту. Да ліку найбольш архаічных фальклорных жанраў адносяцца замовы. Гэтыя тэксты дэманструюць уласцівую традыцыйнаму светаразуменню сістэму камунікавання чалавека з усім сусветам, гэта дзейсны інструмент уздзеяння на навакольную рэчаіснасць.

Разнавіднаць Фальклору

Галоўным накірункам беларусаў з'яўляюцца абрады і звычаі - сукупнасць розных жанраў народнай творчасці, такіх як песні, танцы, музыка, якія суправаджалі традыцыйныя рытуалы беларусаў, якія падзяляюцца на каляндарна і сямейна-абрадавы фальклор.
Каляндарна-абрадавы фальклор- гэта славесны, песенны, гульнёвы і іншы жанр, які звязаны з рытуаламі каляндарнага цыкла, што былі неад’емнай часткай жыцця і гаспадарчай дзейнасці земляроба на працягу года. З дапамогай рытуалаў і абрадавых песень, якія мелі заклінальна-магічны характар, чалавек імкнуўся ўплываць на Сусвет з мэтай забеспячэння аптымальнага жыццяладу з добрым ураджаем, здароўям, працягам роду. Кожная пара года мела адпаведныя рытуалы, звычаі, песеннае суправаджэнне.
У сямейна-абрадавым фальклоры народная творчасц' беларусаў была непарыўна звязаных з пэўнымі рытуаламі сямейнага цыкла. Сямейна-абрадавы фальклор генетычна звязаны з культам продкаў і анімістычнымі вераваннямі. Яго дамінантнай функцыяй была утылітарна-магічная, якая мусіла забяспечыць чалавеку аптымальную жыццёвую долю як на «гэтым», так і на «тым» свеце. Адпаведна з трыма асноўнымі рытуаламі, вылучаюць радзінны, вясельны і пахавальны (галашэнні) фальклор.
Беларускі Нацыянальны Народны Фальклорны Рух
 
Беларускі Нацыянальны Народны Фальклорны Рух запрашае ўсіх жадаючых да наведвання і далучэння у кола аутэнтычных каляндарна-абрадавых і сямейна-абрадавых мерапрыемстваў, з удзелам аматараў фальклору і носбітамі народных традыцый.
Фестывальны фальклорны рух "Берагіня" - крыніца пераемнасці народных традыцый ва ўсім свеце
Удзельнікі фестывалю – лепшыя аўтэнтычныя гурты, дзіцячыя і маладзёжныя фальклорныя калектывы Рэспублікі Беларусь, а таксама самабытныя маладзёжныя калектывы замежжа, інструментальныя ансамблі народнай музыкі, калектывы і індывідуальныя выканаўцы народна-побытавага танца, майстры дэкаратыўна прыкладной творчасці.
У 1999 г. «Берагіня» пачала свой шлях на Рудабельшчыне як рэгіянальны, а затым рэспубліканскі фестываль. Перыядычнасць яго правядзення – раз у два гады. Фестываль ладзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога і Акцябрскага раённага выканаўчых камітэтаў, грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд культуры», пад патранатам ЮНЕСКА. Фестываль арганізуецца з мэтай падтрымкі народнай творчасці, захавання рэгіянальнай і мясцовай мастацкай культуры, выяўлення і далучэння да фестывальнага руху новых фальклорных калектываў, пераемнасці нацыянальных культурных традыцый, выкарыстання народнай спадчыны ў выхаванні моладзі, далучэнні яе да культуры свайго краю.
Аўтар ідэі і кіраўнік фестывалю – Мікола Аляксеевіч Козенка, этнахарэограф, які ўбачыў сярод творчых работнікаў культуры і жыхароў Акцябрскага раёна аднадумцаў, натхніў на працу па адраджэнню і захаванню самабытнай народнай культуры і мастацкай творчасці Рудабельшчыны, аб'яднаў дарослыя і дзіцячыя фальклорныя калектывы рэспублікі, стварыў свята «Берагіня».
Агляд
Формы далучэння
about1.1new